У Беларусі забаранілі пасыпаць дарогі соллю

NMN.by - Новости Минска Главная    | ЗНАКОМСТВА | АГРОТУРИЗМ | ФОТОГРАФ | ПОДАРКИ | КНИГИ  |
Поиск новостей     Расширенный поиск

Разделы новостей


Голосование
Как отражается на Вашем бюджете рост цен в Беларуси?
Существенно
Приходится больше работать
Не существенно, но ощутимо
Я этого не замечаю
Затрудняюсь ответить
Результаты

Рекомендуем

email Отправить другу | print Версия для печати |

У Беларусі забаранілі пасыпаць дарогі соллю

18 Jan 2010

У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што соль падрывае здароўе людзей і псуе пакрышкі. Аднак камунальнікі адмаўляцца ад яе пакуль не збіраюцца. З сярэдзіны студзеня ўсе камунальныя службы, якія займаюцца прыбіраннем снегу, павінны адмовіцца ад солі з пяском. Менавіта гэтага патрабуе новая пастанова Міністэрства аховы здароўя аб утрыманні тэрыторыяў населеных пунктаў, прынятая яшчэ 30 снежня. 

Адзін з аўтараў новых патрабаванняў лекар-гігіеніст Павал Сідаровіч паведаміў Еўрарадыё, што пры распрацоўцы дакумента спецыялісты карысталіся расійскім досведам: падобная забарона дзейнічае, да прыкладу, у Маскве. У расійскай сталіцы сёння са снегам і галалёдзіцай змагаюцца з дапамогай хларыдна-фасфатнага дадатку.

Павал Сідаровіч: “Калі ўзяць саму соль, то яна раз’ядае не толькі абутак, але і аўтамабільныя пакрышкі ды забруджвае зямлю. А што азначае засаленне глебы? Гэта і зялёнае покрыва пачынае цярпець з цягам часу. Летась нават Міністэрства прыродных рэсурсаў засяродзіла ўвагу менавіта па нармаванні ўтрымання солі ў глебе, што ў нас не рэгламентаванае”.

Паводле слоў медыка, соль не толькі забруджвае глебу, але і раз’ядае абутак ды псуе аўтапакрышкі. Да таго ж, на думку спецыяліста, у камунальнікаў застаецца свабода дзеянняў: ужыванне менавіта хларыдна-фасфатнага дадатку не з’яўляецца абавязковым. Калі камунальнікі прапануюць сваю замену саляна-пясочнай сумесі і калі тая вытрывае ўсе праверкі, можна будзе выкарыстоўваць і альтэрнатыўны прэпарат.

Павал Сідаровіч: “Калі людзі закупілі калісьці даўно дарожна-тратуарную сумесь, да прыкладу, і калі выяўлена, што яна шкодзіць чалавеку і навакольнаму асяроддзю, то, вядома ж, нельга яе ўжываць. Уявіце, чалавеку псуе абутак, праядае падэшвы. Вільгаць паступае ў абутак, чалавек прастуджваецца больш — і што, гэта нармальна? Давайце, каб усе ў дзіравых тапках хадзілі! Галоўнае — для чаго? Для людзей, для народу, так? Нашая ж прамысловасць да гэтага не адаптаваная, да гэтых соляў. І атрымліваецца, што падрываем здароўе людзей, калі соллю пасыпаем”.

Аднак, нягледзячы на прынятую пастанову, камунальныя службы па ўсёй краіне працягваюць змагацца са снегам і лёдам соллю і пяском. Камунальнікі тлумачаць, што планы па прыбіранні снегу на 2009-2010 гады былі прынятыя яшчэ да новаўвядзення, і пра замену сумесі новымі прэпаратамі гаворкі ў іх не вялося. Да таго ж, у ЖЭСаў папросту няма грошай на новыя сродкі. 

“Рэч у тым, што мы надта бедныя, каб купляць новыя прэпараты”, — паскардзілася Еўрарадыё загадчыца гродзенскага ЖЭСа № т1 Тэрэза Фядзюк. 

Тым часам начальнік вулічна-ўборачнай аўтакалоны ў Віцебску Аляксандр Чачанец сумняваецца ў перавазе новых прэпаратаў над звыклай соллю з пяском.

Аляксандр Чачанец: “Пры ўзаемадзеянні з лёдам і снегам соль ператварае гэта ўсё ў ваду — і ўсё сыходзіць у ліўнёўку. А пясок застаецца — ну і бруд, адпаведна. А гэтыя новыя прэпараты ў рэакцыю ўступаюць, ператвараюцца ў ваду, і вада сышла ў ліўнёўку — чыста, бруду няма. Але, зноўку ж, гэтыя прэпараты не на працяглы тэрмін. У іх там толькі пэўны тэрмін дзеяння. Рэакцыя спыняецца — зноўку замярзае. То бок перыядычнасць там дзве, тры, чатыры гадзіны найбольш — потым цыкл апрацоўкі трэба паўтараць. А пясочна-саляная сумесь ляжыць. Пясочак гэты ўвесь час трэцца і не стварае гэткай слоты. Дык можа бруд выгадней прыбіраць?”.

Самае прыкрае ў дадзенай сітуацыі, лічыць намеснік начальніка Упраўлення аховы здароўя пры Гродзенскім аблвыканкаме Аляксандр Кашуй, што спрэчка паміж камунальнікамі і заканадаўцамі прыпала не на летні, а менавіта на зімовы перыяд.

Аляксандр Кашуй: “На сённяшні дзень, тут пакуль што нават не пытанне разгойдвання. А пакуль напрацуюцца новыя рэагенты, я думаю, што гэта можа і аптымальнае выйсце з сітуацыі, паколькі папярэджанне ДТЗ, напэўна, значна важнейшае за ўсе гэтыя рэчы”.

 



 
Похожие новости по теме:


» У Беларусі з’явіліся ўжо 4 кандыдаты ў прэзідэнты

» Мінчукі працягваюць будавацца па 370 долараў за "квадрат"

» Водкуп ад адпрацоўкі пасля ВНУ каштуе 70-80 млн, вучоба ў крэдыт — 180 млн

» Ці падрыхтаваліся аптэкі да эпідэміі грыпу?

» Падняцца на 12 прыступак каштуе інваліду 55 мільёнаў

 
Прочитано: 2773 раз(а)


Рекомендуем: 


Интересные факты

Популярные новости

Интересные события