На летні сезон месцаў у беларускіх санаторыях ужо няма

NMN.by - Новости Минска Главная    | ЗНАКОМСТВА | АГРОТУРИЗМ | ФОТОГРАФ | ПОДАРКИ | КНИГИ  |
Поиск новостей     Расширенный поиск

Разделы новостей


Голосование
Как отражается на Вашем бюджете рост цен в Беларуси?
Существенно
Приходится больше работать
Не существенно, но ощутимо
Я этого не замечаю
Затрудняюсь ответить
Результаты

Рекомендуем

email Отправить другу | print Версия для печати |

На летні сезон месцаў у беларускіх санаторыях ужо няма

03 Apr 2010

На летні сезон у беларускія санаторыі ўжо не трапіць, нягледзячы на вялікія кошты. Усе месцы выкупленыя, прычым у асноўным расіянамі. "У беларускія санаторыі мы прапануем на красавік і травень, а потым ужо толькі на кастрычнік, лістапад, снежань, - кажа намесніца начальніка аддзела курортных паслугаў дзяржаўнай турыстычнай фірмы "ЦэнтрКурорт" Наталля Казлова. - Для іх нашыя кошты недарагія. Ім падабаецца нашае абслугоўванне, лекаванне, таму што ў іх гэта ўсё за большыя грошы. Таму для расіянаў гэта нават танна".

Санаторый "Юнацтва", які знаходзіцца ў 23 кіламетрах ад Мінска, ужо цяпер амаль запоўнены. Тут жыве больш за 200 чалавек, прычым 90% - жыхары Расіі. Некаторыя браніруюць месцы адразу на год наперад.

"У параўнанні з каўказскімі санаторыямі тут значна лепей. І па коштах атрымоўваецца танней. Мне ўсё падабаецца, таму калі буду выязджаць, забранірую па-новаму на наступны год".

Але ж для беларусаў адпачываць пад Мінскам дорага. Дванаццаць дзён у санаторыі абыдзецца ў мільён рублёў. Гэта на 400 тыс. менш, чым для замежнікаў.

Пры гэтым нараканняў на абслугоўванне шмат. Сяргей з Мінска прыехаў сюды разам з сынам, каб паправіць здароўе, а вось адпачыць, кажа, тут няма дзе. Ёсць пляж і востраў з мангаламі ды лавачкамі, а летняй спартовай пляцоўкі няма.

"Сэрвіс тут не самы лепшы. Не да канца зробленыя шклопакеты, пакой праветрыць складана. Нам яшчэ пашанцавала, што ў нас акно ўвогуле адчыняецца. Каб “Юнацтва” стала цэнтрам адпачынку для беларусаў, сюды трэба яшчэ ўкладаць грошы. Тут няма дзе адпачыць, мы зараз ідзем на востраў - гэты бок цудоўны, а далей што?"

А вось турысты з Расіі едуць сюды натоўпамі. Некаторыя на сваіх машынах, цяпер на стаянцы санаторыя іх каля двух дзясяткаў. Праўда, наракаюць на ўзровень сэрвісу і расіяне.

"Хацелася б лепей. Але ў параўнанні з мінулым годам відавочнае паляпшэнне. Мы дабіраліся на сваёй машыне, нам цікава паглядзець на Беларусь".

Санаторый "Юнацтва" адзін з лепшых у краіне, але каб прывабіць сюды беларусаў, патрэбна ўкладаць сродкі ды зніжаць кошты. А пакуль турысты з Расіі едуць сюды нават за шалёныя грошы.

Наталля Казлова: "Расіяне ўсё выкупляюць. Напрыклад, на новы год яны па шалёных коштах ўсё выкупілі ў нас. Было тры беларусы, сем яўрэяў з Ізраіля, чатыры немцы - а астатнія ўсе расіяне!".

Віталь Ругайн, 
Еўрапейскае радыё для Беларусі

 



 
Похожие новости по теме:


» Водкуп ад адпрацоўкі пасля ВНУ каштуе 70-80 млн, вучоба ў крэдыт — 180 млн

» Мінчукі працягваюць будавацца па 370 долараў за "квадрат"

» Ці пабудуюць да 2014 года яшчэ 22 лядовыя палацы?

» За 7 гадоў з Беларусі з'ехала 52 тысячы прадпрымальнікаў

» Як прайсці мяжу з Літвой за 23 хвіліны?

 
Прочитано: 2090 раз(а)


Рекомендуем: 


Интересные факты

Популярные новости

Интересные события