“Велікодны кошык” абыйдзецца беларускай сям'і ў 235 тысяч рублёў

NMN.by - Новости Минска Главная    | ЗНАКОМСТВА | АГРОТУРИЗМ | ФОТОГРАФ | ПОДАРКИ | КНИГИ  |
Поиск новостей     Расширенный поиск

Разделы новостей
Архив новостей
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Подписка на новости
Подписка на рассылку:

Голосование
Как отражается на Вашем бюджете рост цен в Беларуси?
Существенно
Приходится больше работать
Не существенно, но ощутимо
Я этого не замечаю
Затрудняюсь ответить
Результаты

Рекомендуем

email Отправить другу | print Версия для печати |

“Велікодны кошык” абыйдзецца беларускай сям'і ў 235 тысяч рублёў

21 Apr 2011

Польскія СМІ падлічылі кошт прадуктаў для велікоднага стала. Еўрарадыё вырашыла даведацца, у якую суму абыйдзецца свята беларусам і ўкраінцам. Па словах айца Аляксандра Завальнюка, стол на Вялікдзень не мусіць быць раскошным. Галоўнае — каб на ім былі галоўныя атрыбуты свята:

"Сама галоўнае — гэта пасха, хлеб, яйка, соль і вада, кавалачак вяндліны. Гэта не значыць, што трэба шмат выпякаць. Гэта самае асноўнае — хлеб, вада, соль, яйка, кавалачак каўбаскі з магазіна. Далей што робяць там розныя выпечкі тварожныя — гэта мастацтва гаспадынь. Яйка — гэта сімвал Вялікдня. Як кураня прабіваецца праз шкарлупіну яйка, так Уваскрэсенне Хрыстова з труны гасподняй".

Але ж, вядома, беларусы, так сама, як і суседзі, ставяць на стол больш розных прысмакаў, бо ў гаспадынь фантазіі хапае. Еўрарадыё падлічыла кошты прадуктаў, пералічаных у польскім спісе.

Згодна з ім, на стале будзе каўбаса, вяндліна, курыца, яйкі, хлеб, пасха ўласнага прыгатавання і з крамы, гародніна і фрукты, а таксама малочныя прадукты. Якія ў Беларусі, дарэчы, танней, чым у суседзяў. Праўда, на гэтым плюсы нашай гастранаміі заканчваюцца.

Напрыклад, кілаграм бульбы ва Украіне каштуе амаль долар, у Польшчы — 0,5 долара, а ў нас — амаль два! Беларуская вяндліна абыйдзецца ў 9-10 долараў, польская — у 8, украінская — у 7,5. Курынае філе ў Беларусі — 6,5 долара, у Польшчы — 6, ва Украіне — 5 долараў.

Дзясятак яйкаў абыйдзецца беларусу ў 1,7 долара, паляк купіць іх за тыя ж грошы. Самыя танныя яйкі, якія атрымалася знайсці ва ўкраінскай краме, каштуюць трохі больш за долар.

Дарэчы, яйкі абавязкова павінны быць чырвонага колера, гаворыць айцец Аляксандр Шымбалёў.

"На Вялікдзень мы ставім на стол абавязкова куліч і яйкі афарбаваныя ў чырвоны колер. Бо яйка у сусветнай культуры — сімвал жыцця. Але пафарбаванае ў чырвоны колер яно азначае, што Хрыстос праліў сваю кроў дзеля нашага выратавання. І таму гэтае яйка абавязкова мусіць быць чырвоным. Бо апошнім часам мы бачым, што людзі фарбуюць у сіні, зялёны колер. Гэта незразумела, для чаго, бо велікоднае яйка заўсёды чырвонае".

Таксама апошнім часам ледзь не кожнага беларуса хвалюе цана на алей, які ў нас ужо каштуе 2,6 долара, у палякаў — 2,5 долара. А самы танны алей — ўкраінскі: 2 долары за літар. Кошты на цукар амаль не адрозніваюцца. Што праўда, у Польшчы ён нядаўна значна падаражэў.

"Таксама ў нашым народзе робяць тое, што называецца "пасха", — дадае айцец Аляксандр Шымбалёў. — Гэта такая спрэсаваная страва з тварагу. Вось гэтая тварожная пасха — трэцяе, што павінна быць на стале".

Важнае месца на святочным стале зойме велікодны куліч, зроблены на дражджах, якія таксама сімвалізуюць жыццё. Сёлета толькі на мінскіх пякарнях іх выпякуць амаль у 7 разоў болей за вагу залатога запасу ў Нацбанку.

"Кулічы будуць выпякаць на ўсіх 7 хлебазаводах. Розныя і на любы густ, — распавялі Еўрарадыё на першым хлебзаводзе. — Мы робім кексы і кулічы, гэта традыцыйныя беларускія стравы, якія пяклі на Вялікдзень".

Летась у Мінску выпеклі 200 тон кулічоў і кексаў. Сёлета меней не будзе, кажуць у "Мінскхлебпраме".

"Хлебабулачнай і кандытарскай прадукцыі на Вялікдзень плануецца выпусціць у Мінску 250 тон. Гэта не толькі кулічы і кексы, а ўся прадукцыя".

Куліч "Ранак" будзе каштаваць 7890, з упакоўкай — 9080 рублёў.

Усяго, паводле падлікаў Еўрарадыё, святочны стол абыйдзецца беларускай сям'і ў 235 тысяч рублёў, польскай — у 162 злотых (180 тысяч па курсе НБРБ), украінскай — у 527 грыўнаў (200 тысяч рублёў).

Дзясятак яйкаў — 4,69 zl / 5 140 / 9 грн

Каўбаса 1 кг — 6,99 zl / 15 140 / 50 грн

Вяндліна 1 кг — 22,90 zl / 28 740 / 60 грн

Кураня 1 кг — 7,10 zl / 9 000 / 22,8 грн

Філе курынае 1 кг —16 zl / 19 690 / 39,6 грн

Хлеб — 2,10 zl / 2 830 / 3,90 грн

Мука — 4,99 zl / 3 750 / 7 грн

Соль 1 кг — 1,21 zl / 830 / 2,10 грн

Цукар-пясок 1 кг — 3,50 zl / 3 600 / 12,90 грн

Дрожджы 100 г — 1,01 zl / 950 / 6,8 грн

Маянэз 800 мл — 5,99 zl / 7000 / 14,5 грн

Алей 1 літр — 6,8 zl / 8000 / 16,2 грн

Яблыкі 1 кг — 3,07 zl / 11 770 / 15,30 грн

Цыбуля 1 кг — 2,42 zl / 5 350 / 10 грн

Бульба 1 кг — 1,51 zl / 5 900 / 8 грн

Памідоры 1 кг — 7,15 zl / 12 000 / 21 грн

Агуркі 1 кг — 5 zl / 10 730 / 15 грн

Перац жоўты 1 кг — 9,61 zl / 28 900 / 37 грн

Яблычны сок 1 л — 3,61 zl / 3 590 / 8 грн

Малако 1 літр — 3 zl / 3 300 / 7 грн

Масла 1 пачка — 3,69 zl / 3 810 / 8 грн

Сыр 1 кг — 15 zl / 24 960 / 70 грн

Смятана 1 пачка — 2,85 zl / 2000 / 6 грн

Тварог 1 кг — 12,66 zl / 12 910 / 50 грн

Тварог 1 пачка — 3,3 zl / 2 600 / 12 грн

Велікодны куліч 400 г — 5,99 zl / 9 080 / 15 грн

Сума — 162 zl / 235 тысяч / 527 грн

Кошты ўсярэдненыя. Аўтар дапускае, што можна знайсці прадукты танней ці нават даражэй.


Віталь Ругайн, Еўрапейскае радыё для Беларусі

 



 
Похожие новости по теме:


» Касір у абменніку чакае падаражання долара да 15 тысяч, а іпэшнікі — да 12

» Водкуп ад адпрацоўкі пасля ВНУ каштуе 70-80 млн, вучоба ў крэдыт — 180 млн

» Ці пабудуюць да 2014 года яшчэ 22 лядовыя палацы?

» 42 тысячы беларусаў атрымалі карту паляка

» 13 красавіка ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу

 
Прочитано: 1981 раз(а)


Рекомендуем: 


Интересные факты

Популярные новости

Интересные события