Касір у абменніку чакае падаражання долара да 15 тысяч, а іпэшнікі — да 12

NMN.by - Новости Минска Главная    | ЗНАКОМСТВА | АГРОТУРИЗМ | ФОТОГРАФ | ПОДАРКИ | КНИГИ  |
Поиск новостей     Расширенный поиск

Разделы новостей
Архив новостей
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Подписка на новости
Подписка на рассылку:

Голосование
Как отражается на Вашем бюджете рост цен в Беларуси?
Существенно
Приходится больше работать
Не существенно, но ощутимо
Я этого не замечаю
Затрудняюсь ответить
Результаты

Рекомендуем

email Отправить другу | print Версия для печати |

Касір у абменніку чакае падаражання долара да 15 тысяч, а іпэшнікі — да 12

26 Oct 2012

Еўрарадыё сабрала валютныя прагнозы мінчан і параўнала з абяцаннямі эканамістаў і Нацбанка. Кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова абяцае, што долар да Новага года не вырасце вышэй за 9 тысяч. “Курс, зразумела, будзе плаваць, але мы не разлічваем, што ён можа пачаць рэзка расці”, — заяўляе старшыня Нацбанка.

З ёй пагаджаецца Любоў Усцяпірава, якая просіць міласціну ў пераходзе непадалёк ад кабінета Ермаковай. Долар не вырасце больш як да 9 тысяч, упэўнівае яна. Бо ў Беларусі стабільная эканоміка.
 
“Думаю, не вышэй за 9 тысяч рублёў. У нас эканоміка стабільная. Раней было шмат людзей ля абменніка [у пераходзе ёсць абменны пункт "Беларусбанка". — заўв. Еўрарадыё], а цяпер вельмі мала”, — прагназуе жанчына.
 
На рынку "Дынама" прадпрымальніца гандлюе курткамі. Яе валютны прагноз — 12 тысяч за долар.
 
“Складана прагназаваць, цяпер ужо крышачку падняўся. Па тым, як усё расце ў коштах, — хутка скокне, бо задоўга яго стрымлівалі”, — разважае Марына. 
 
Яе сусед гандлюе спартовымі касцюмамі. Ён верыць Нацбанку. “Долар не скокне вышэй за 9 тысяч”, — прагназуе прадпрымальнік.
 
У абменніку “Белаграпрамбанка” па долары ніхто не стаіць. Сімпатычная маладая касірка сумуе і дзеліцца з Еўрарадыё сваімі чаканнямі. 
 
“Мне падаецца, будзе 15-16 тысяч рублёў. Дакладна не ведаю, але мне так падаецца”, - гаворыць дзяўчына.
Студэнткі фізічнага факультэта БДУ Наталля і Вольга больш, чым пра курс долара, думаюць пра пятнічны вечар, але ўсё ж чакаюць падаражання да 9,5 тысячы рублёў.
 
“Ён расце ўвесь час і будзе вышэй за 9 тысяч дакладна, можа нават 9,5 да Новага года”, — мяркуе Вольга.

“Падарунку” пад Новы год чакаюць і ў агенцтве нерухомасці “Квадратны метр”: курс вырасце да 9,5 тысячы рублёў.
 
“Мусіць змяніцца. Мяркую, гэта будзе да Новага года яшчэ, у раёне 9 – 9,5 тысячы рублёў”, - адказваюць у агенцтве.
 
Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў спадзяецца, што курс у Новы год не скокне вышэй за 9 тысяч. Хаця і не выключае абвалу рубля.
 
Віталь Радзівонаў: “Пэўна, людзі звыкліся, што пасля Новага года адбываецца абвал рубля. Але я лічу, што курс у абменніку будзе не вышэй за 9 тысяч”.

З футбалістам пагаджаецца і эканаміст Дзмітрый Крук. Долар не вырасце больш за 8900, бо Нацбанк будзе стрымліваць курс.
 
Дзмітрый Крук: “У бліжэйшыя месяцы курс не зменіцца. Нацбанк занепакоены негатыўнымі чаканнямі насельніцтва. Таму робіць захады, каб стрымаць негатыўную тэндэнцыю на рынку — падвышае стаўку па крэдытах, якія дае банкам”.
 
Чый прагноз акажацца дакладным, мы даведаемся ў бліжэйшыя месяцы!

 



 
Похожие новости по теме:


» Мінчукі працягваюць будавацца па 370 долараў за "квадрат"

» Ці падрыхтаваліся аптэкі да эпідэміі грыпу?

» Водкуп ад адпрацоўкі пасля ВНУ каштуе 70-80 млн, вучоба ў крэдыт — 180 млн

» 42 тысячы беларусаў атрымалі карту паляка

» Под Солигорском поставили памятник яйцу

 
Прочитано: 1320 раз(а)


Рекомендуем: 


Интересные факты

Популярные новости

Интересные события