Паліва на аўтазапраўках падаражэе на 5-17%

NMN.by - Новости Минска Главная    | ЗНАКОМСТВА | АГРОТУРИЗМ | ФОТОГРАФ | ПОДАРКИ | КНИГИ  |
Поиск новостей     Расширенный поиск

Разделы новостей
Архив новостей
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Подписка на новости
Подписка на рассылку:

Голосование
Как отражается на Вашем бюджете рост цен в Беларуси?
Существенно
Приходится больше работать
Не существенно, но ощутимо
Я этого не замечаю
Затрудняюсь ответить
Результаты

Рекомендуем

email Отправить другу | print Версия для печати |

Паліва на аўтазапраўках падаражэе на 5-17%

29 May 2008

Апошнiм часам эксперты Польшчы i Украiны ўпэўнена прагназуюць павялiчэнне ў хуткiм часе коштаў на палiва ў iх краiнах. У Расii кошты на палiва растуць штодня. Як стала вядома Еўрарадыё, ў самы блiжэйшы час падаражэе яно ў Беларусi. Але калi афiцыйныя крынiцы абяцаюць павялiчэнне коштаў не больш чым на 5%, то незалежныя эканамiсты прадказваюць усе 15%.

Па словах эканамiста Леанiда Заiкi, сённяшнi кошт нафты на сусветным рынку большы ад рэальнага ў 2 разы. Гэта вынiкi гульнi на нафтавых бiржах буйных нафтаздабываючых кампанiй. I расiйскiя кампанii зараз iдуць па тым жа шляху.

Леанiд Заiка: "Расiяне таксама цiха праводзяць павялiчэнне коштаў на палiва на расiйскiм рынку. I гэта з"ўляецца дамiнуючым фактарам, бо шэраг расiйскiх кампанiй, якiя гандлююць палiвам на беларускiм рынку, да прыкладу, "Лукойл", прывозяць сваё палiва з Расii для запраўкi сваiх станцый тут. Паколькi працэс росту цэн у Расii пайшоў, i там не пачалi антыманапольнага расследавання, выяўлення манапольнай змовы, то, у адпаведнасцi з логiкай паводзiн расiйскiх кампанiй, гэта будзе адбывацца i ў Беларусi. Бо ўсё звязана. А расiйскiя кампанii, той жа "Лукойл", працуе i на рынку Украiны".

Эканамiст прадказвае, што палiва для беларускiх аўтамабiлiстаў падаражэе не менш, чым на 15-17%.

Леанiд Заiка: "Летась рост склаў 14,5% i таму цалкам рэальна меркаваць, што сёлета кошты вырастуць дзесцi на 15-17%".

Мiж тым, па яго словах, нават з улiкам сусветных коштаў на нафту, у Беларусi палiва даражэй амаль на палову ад рэальнага кошту. Каля 1 тысячы рублёў з лiтра палiва з дапамогай акцызаў забiраюць сабе нафтаперапрацоўчыя камбiнаты. I стрымаць рост коштаў на палiва беларускiя ўлады могуць знiзiўшы гэтыя акцызныя зборы. Калi пажадаюць.

Леанiд Заiка: "Што можа зрабiць Сiдорскi? У Беларусi могуць быць уведзеныя абмежаваннi, звязаныя з абмежаваннямi дзейнасцi гэтых манаполiй. У нас дзяржаўныя прадпрыемствы. Трэба на iх правесцi аналiз рэальных выдаткаў i ўстанавiць за iмi кантроль. Манiторыць кошты не складаная праблема. А яшчэ можна было прыбраць акцыз, таму, што акцыз на палiва гэта такое ж глупства, як, да прыкладу, акцыз на елачныя цацкi. Да 40% беларускiх сем"яў з 2 дзецьмi маюць аўтамабiль, i акцыз на палiва не з"яўляецца сродкам урэгулявання сацыяльнай няроўнасцi. Палiва зараз - тавар масавага карыстання. I ўрад можа жорстка рэгуляваць кошты. А прыватныя кампанii будуць выконваць прадпiсаннi ўраду".

Еўрарадыё паспрабавала высветлiць, цi не з"яўляецца рост коштаў на палiва ў такiх краiнах, як Украiна, Польшча i Беларусь вынiкам нейкай палiтычнай гульнi, а не звычайнай карысцi манапалiстаў. Але на думку эксперта Рамана Якаўлеўскага, падстаў меркаваць, што за гэтым хаваецца мэтанакiраваная "спецаперацыя" Крамля няма.

Раман Якаўлеўскi: "Газпрам" i iншыя манапалiсты - гэта i ёсць палiтыка Расii. Але ў мяне няма дакладных звестак, што гэта такая мэтанакiраваная чарговая спецаперацыя Пуцiна".

Па яго словах, вырашыць гэтую праблему з дапамогай аргументаў аб "шчырым сяброўстве" Беларусi i Расii не ўдасца, бо Расiя зараз пагаджаецца сябраваць толькi на рынкавых умовах.

Як дазналася Еўрарадыё з абазнаных крынiц у адным з нафтаперапрацоўчых канцэрнаў, там даўно чакаюць дазволу на падвышэнне коштаў на палiва. Маўляў, ад пачатку года нафта падаражэла на 20%, а палiва ў нас па-ранейшаму прадаюць па старых коштах.

"Крынiца" Еўрарадыё: "З лiстапада мiнулага года не падвышалiся кошты на палiва ў Беларусi. Нафта за гэты час падаражэла на 20%. Таму, канешне, будзе падвышэнне. Мы б хацелi падвышэння, таму, што зараз ажыятажны попыт на нашых аўтазаправачных станцыях, i вывозiцца ўсё ў памежныя дзяржавы палiва. Нават у Расiю. У Бранскай вобласцi дызельнае палiва даражэй, чым у нас".

Калi будзе падаражанне, пакуль невядома. Магчыма, у самыя блiжэйшыя днi. Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, вырастуць кошты прыблiзна на 5%. А на дызельнае палiва нават i больш.

"Крынiца" Еўрарадыё: "У блiжэйшы час. Калi дакладна, цяжка сказаць. Рашэнне прымае дзяржава, а калi яна яго прыме, я каментаваць не магу. Але павышэнне мiнiмум на 5% будзе. На дызельнае палiва i таго больш. На колькi - нiхто не ведае".
 
Змiцер Панямонаў

 



 
Похожие новости по теме:


» Мінчукі працягваюць будавацца па 370 долараў за "квадрат"

» На летні сезон месцаў у беларускіх санаторыях ужо няма

» “Велікодны кошык” абыйдзецца беларускай сям'і ў 235 тысяч рублёў

» Ці пабудуюць да 2014 года яшчэ 22 лядовыя палацы?

» Касір у абменніку чакае падаражання долара да 15 тысяч, а іпэшнікі — да 12

 
Прочитано: 5389 раз(а)


Рекомендуем: 


Интересные факты

Популярные новости

Интересные события